Шэсць гандбалістаў мінскага СКА, магчыма, захварэлі на свіны грып
21 кастрычніка павінен быў адбыцца каляндарны матч мужчынскага чэмпіянату Беларусі Вікторыя-Рэгія (Мінск) — СКА (Менск). Аднак сустрэча была перанесеная. Прычынай, як паведамляе "Прессбол", стала эпідэмія, якая апанавала вайсковы клуб пасля вяртання з еўракубкавага паядынку на Кіпры. Шэсць гандбалістаў СКА злеглі з вострай віруснай інфекцыяй. Пры гэтым не выключаецца верагоднасць захворвання на свіны грып. Галоўны эпідэміёлаг Узброеных Сіл выдаў загад адправіць каманду на сямідзённы каранцін.