Шэсць прызыўнікоў з Баранавіцкага раёна ўцяклі за мяжу

Падчас восеньскай прызыўной кампаніі ў Баранавіцкім раёне з 67 прызыўнікоў у ваенкаматы не з’явіліся 9 чалавек. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:

“У адносінах “ухілістаў” мяркуецца ажыццявіць прымусовы прывад, абмежаваць іх выезд за межы Беларусі. Але, як паведамілі ў Баранавіцкім аб’яднаным ваенкамаце, шасцёра з тых, хто ўхіляецца ад вайсковай службы, ужо пакінулі тэрыторыю краіны”.


Адзначым, што летась у Беларусі за ухіленне ад вайсковай службы былі асуджаныя 700 чалавек.