Шматдзетнай маці, якая праводзіць галадоўку, прапанавалі варыянты жылля
Магілёўскі гарвыканкам 15 снежня прапанаваў шматдзетнай маці Наталлі Шкадун, якая праводзіць галадоўку, шэраг варыянтаў паляпшэння жыллёвых умоў яе сям'і. Аднак жанчына вырашыла працягваць галадоўку, хаця яе самаадчуванне значна пагоршылася, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, маці пяці дзяцей патрабуе ад уладаў палепшыць яе жыллёвыя ўмовы. Сям'я Шкадун знаходзіцца ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў з 1999 года.
Кіраўнік гарвыканкама Станіслаў Барадаўка заявіў, што сям'і жанчыны неаднаразова прапаноўваліся розныя варыянты кватэр. Шкадун зазначыла, што рэальных варыянтаў не было ніводнага.
Барадаўка перадаў шматдзетнай маці новы спіс розных варыянтаў паляпшэння жыллёвых умоў. Адказ жанчына паабяцала даць, параіўшыся са сваякамі, пасля агляду ўказаных у спісе новабудоўляў.
Галадоўку Шкадун збіраецца спыніць пасля адкрыцця крэдытнай лініі ў банку, заявіла жанчына пасля сустрэчы з кіраўніком гарадской адміністрацыі.