Штанге лічыць, што зборнай Беларусі дастаўся “прымальны каляндар”
Прымальным лічыць каляндар беларускай футбольнай зборнай у адборачным турніры чэмпіянату свету 2010 года яе галоўны трэнер Бернд Штанге. Паводле яго словаў, ён хацеў стартаваць двума выязнымі матчамі супраць
зборных Украіны і Харватыі, але яго пажаданні на перамовах у Заграбе
прадстаўнікоў федэрацый і трэнераў былі задаволеныя толькі часткова.
“Калі мы добра стартуем цяперашняй восенню, то прынамсі да чэрвеня 2009 года ў нас будзе шанец, а калі дадамо да гэтага ўдалы выступ у красавіку супраць Казахстана і ў чэрвені супраць Андоры, то пытанне аб уладальніках пуцёвак у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку будзе вырашацца на фінішы адборачнага турніра”, — сказаў Штанге на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён вельмі не хацеў бы, каб у зборнай быў кепскі старт і людзі згубілі надзею на яе ўжо на самым пачатку, паведамляе БелаПАН.
Каляндар гульняў нашай каманды можна паглядзець тут.