Сікорскі быў у Віскулях, каб прадставіць беларускі бок у Бруселі
Міністр замежных спраў Польшчы сустракаўся са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым па даручэнні Еўрасаюза. А сёння ён прадстаўляе пазіцыю беларускіх уладаў у Бруселі. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў палітычны аглядальнік польскай “Газеты выборчай” Вацлаў Радзівіновіч.
“Спадар Сікорскі сустракаўся са спадаром Мартынавым па даручэнні Еўрасаюза. Гэта пазіцыя не Сікорскага, не Качынскага, не Туска, а менавіта Еўрасаюза. Нават калі гэта яшчэ не так, то адназначна так будзе пасля сустрэчы ў Бруселі ў панядзелак”.
Сёння ў Бруселі праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза. Сярод іншых пытанняў, міністры плануюць абмеркаваць палітыку ЕС ў адносінах да ўладаў Беларусі. Сяргея Мартынава ў Бельгію не паклікалі. З беларусаў запрасілі толькі Аляксандра Казуліна, як прадстаўніка апазіцыі. На думку Вацлава Радзівіновіча, афіцыйную пазіцыю Мінска прадставіць акурат Сікорскі.
“Я думаю, што пасля пятнічнай сустрэчы з Мартынавым у Віскулях спадар Сікорскі будзе прадстаўляць кропку гледжання беларускіх уладаў. А таксама сваю асабістую адзнаку сітуацыі ў Беларусі. Менавіта гэта з’яўляецца ягонай асноўнай задачай на сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза ў панядзелак”.
Нагадаем, сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі адбылася 12 верасня ў Віскулях. Падрабязнасці перамоў дагэтуль невядомыя.