Скандал у Швецыі: паліцыя завяла базу дадзеных на цыганоў
Міністэрства юстыцыі Швецыі пачало расследаванне з нагоды таго, што паліцыя збірала інфармацыю пра цыганоў, якія пражываюць на поўдні краіны.
У Швецыі збор звестак па этнічнай прыкмеце з'яўляецца незаконным.
Раней у шведскай газеце быў апублікаваны камп'ютарны скрыншот, з якога вынікае, што ў паліцыі ёсць база звестак прыкладна на 4 тысячы цыганоў. Паліцыянты тлумачаць, што захоўвалі інфармацыю часова, перадае ВВС.
Міністр Швецыі па еўрапейскіх справах Брыгіта Олсан заявіла, што стварэнне такіх баз даных з'яўляецца неэтычным, несправядлівым і непрымальным.
Фота — shutterstock.com