Слесар у Брагіне не мог дастаць руку з апарата па вырабе цеста (фота)
Здарэнне адбылося позна ўвечары 29 жніўня ў філіяле камбіната хлебапрадуктаў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 42-гадовы мужчына паслізнуўся падчас загрузкі цеста ў апарат і падчас падзення яго левая рука апынулася ў загрузачным люку барабана. Самастойна вызваліцца слесар не змог, на месца выклікалі выратавальнікаў. З дапамогай спецыяльнага інструмента пацярпелага дэблакавалі. Мужчыну шпіталізавалі ў лякарню, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Паведамляецца, што слесар быў цвярозы.



Фота — mchs.gov.by