Сотні ўкраінцаў нелегальна ходзяць у Беларусь па грыбы і ягады
Украінцы масава збіраюць у Беларусі грыбы і ягады. Сёлета ўжо затрыманыя 230 грамадзян суседняй дзяржавы, якія парушылі мяжу. Летась пагранічнікі затрымалі аж 2 тысячы нелегалаў, якія лясамі і
балотамі цягнулі з Беларусі грыбы і ягады. Украінскія пагранічнікі
заклікаюць жыхароў Украіны хадзіць у Беларусь па грыбы і ягады праз
пункты пропуску.
Дарэчы, у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам, за незаконнае перасячэнне мяжы прадугледжаны штраф ад 170 да 340 долараў, альбо месяц папраўчых працаў, альбо 15 сутак арышту, паведамляе УНІАН.
У Беларусі за парушэнне дзяржаўнай мяжы прадугледжаная крымінальная адказнасць. У сакавіку ў нашай краіне былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці двое жыхароў Ровенскай вобласці Украіны, якія нелегальна патрапілі ў Беларусь, але не для збору грыбоў, а для высечкі лесу.