Спецслужбы затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу памяці Максіма Багдановіча
Супрацоўнікі спецслужбаў не дазволілі актывістам "Моладзі БНФ" правесці 27 траўня ў Мінску велапрабег. Ён прысвячаўся памяці беларускага паэта Максіма Багдановіча, які сканаў 25 траўня 1917 года. Як паведамляе БелаПАН, акцыя павінна была стартаваць ад стэлы на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Удзельнікі збіраліся праехаць па веладарожцы праз горад, наведаць помнік і музей Багдановіча. Аднак на пад'ездзе да стэлы моладзевых актывістаў пачалі затрымоўваць супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным. Яны канфіскавалі бел-чырвона-белы сцяг, майкі, налепкі з партрэтам Багдановіча, сімволіку "Моладзі БНФ".
Былі затрыманыя Вячорка, Зміцер Пармон, Андрэй Крачко, Антон Койпіш. Вячорку і Пармона пры затрыманні збілі. Пры гэтым Пармону зламалі ключыцу, і ён быў дастаўлены ў 6-ю клінічную лякарню.
Былі затрыманыя Вячорка, Зміцер Пармон, Андрэй Крачко, Антон Койпіш. Вячорку і Пармона пры затрыманні збілі. Пры гэтым Пармону зламалі ключыцу, і ён быў дастаўлены ў 6-ю клінічную лякарню.