Сталі вядомыя сапернікі беларусаў на гадбольным чэмпіянаце свету
Лёсаванне папярэдняга раўнда першынства 2015 года прайшло напярэдадні ў Катары. У "групу смерці" трапілі расіяне, беларусам пашанцавала.
Нацыянальная зборная Беларусі ў студзені наступнага года ў групе А згуляе з камандамі Катара, Іспаніі, Славеніі, Бразіліі і Чылі.
Склад іншых груп наступны:
В — Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Аўстрыя, Туніс і Іран;
С — Францыя, Швецыя, Алжыр, Чэхія, Егіпет і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты;
D — Данія, Польшча, Расія, Аргенціна, Бахрэйн і Нямеччына.
На першым этапе кожная з каманд правядзе па 5 гульняў. Дзве самыя слабыя каманды з кожнай групы вернуцца дахаты, астатнія згуляюць у 1/8 фінала. Эксперты называюць "групамі смерці" групы С і D. Беларусам пашанцавала, бо відавочнымі фаварытамі з'яўляюцца толькі іспанцы. Галоўны трэнер беларускай зборнай Юрый Шаўцоў у каментары "Прессболу" заявіў, што астатнія каманды "прыкладна роўныя па сілах".
У 1/8 фінала зборныя з групы А згуляюць з камандамі з групы В. Выхад беларусаў у плэй-оф з 2-га ці 3-га месца значна павялічыў бы іх шанцы на траплянне ў 1/4 фінала, мяркуе Шаўцоў.