Старастаў на Піншчыне абавяжуць займацца "ідэалагічнай працай"

Старастаў Піншчыны чакаюць новыя абавязкі. Дэпутаты пінскага раённага савету прааналізавалі эфектыўнасць сваёй працы і прыйшлі да высновы, што на сельскія сходы ходзяць звычайна толькі настаўнікі, службоўцы выканкамаў і спецыялісты сельгаспадарак. Старасты цяпер мусяць выправіць сітуацыю да лепшага. Яны будуць праводзіць "ідэалагічную працу" і дапамагаць падчас праверак дзейнасці прадрыемстваў і ўстановаў раёна.