Стаўкі па рублёвых крэдытах у чэрвені знізяцца да 15%

Пётр Пракопавіч паабяцаў Аляксандру Лукашэнку ўжо ў чэрвені забяспечыць паніжэнне камерцыйнымі банкамі ставак па крэдытах да 15% гадавых. Па словах Пракаповіча, Нацбанк накіруе банкам адпаведныя рэкамендацыі. Кіраўнік Нацбанка адзначыў, што паніжэнне ставак да 15% дазволіць вярнуцца да дакрызіснай сістэмы адміністрацыйнага рэгулявання банкаўскіх крэдытных ставак: стаўка рэфінансавання +3%, паведамляе "Агенцтва фінансавых навінаў".