Суаўтар Спілберга атрымае найбуйнейшую драматургічную прэмію
Тоні Кушнер (Tony Kushner), аўтар сцэнараў для фільмаў Стывена
Спілберга "Мюнхен" і "Аўраам Лінкальн" (здымкі апошняга пачнуцца не
раней за 2009 год), названы першым лаўрэатам новай прэміі для
драматургаў, заснаванай дабрачынным фондам Гаральда і Мімі Стайнбергаў
(Harold and Mimi Steinberg Charitable Trust). Афіцыйная аб'ява імя першага ўладальніка прэміі ў 200 тысяч долараў і статуэткі "Мімі" будзе зроблена 17 верасня, у сераду, паведамляе The New York Times.
Прадстаўнік фонду Стайнбергаў Уільям Зэйбел (William Zabel) растлумачыў, што заснавальнікі жадалі б бачыць новую ўзнагароду чымсьці накшталт Прытцкераўскай прэміі для архітэктараў (100 тысяч долараў) або Пулітцэраўскай для журналістаў (10 тысяч долараў).
Лаўрэат Тоні Кушнер вядомы не столькі сумеснымі праектамі са Стывенам Спілбергам, колькі сваёй п'есай "Angels in America" ("Анёлы ў Амерыцы"), якая прынесла яму Пулітцэраўскую прэмію і дзве брадвейскія ўзнагароды "Тоні". Тэлеверсія гэтай п'есы, у якой былі занятыя Мэрыл Стрып і Аль Пачына, ганаравалася 11-цю прэміямі "Эмі", атрымала 5 "Залатых глобусаў" і іншых узнагарод. Мюзікл Тоні Кушнера "Caroline, or Change" узнагароджаны ў 2007 годзе брытанскай прэміяй імя Лоўрэнса Аліўе.
Фота: www.artspresenters.org