Суд над пікетоўцамі за беларусія класы перанесены на няпэўны час
Уладзіміру Хільмановічу, Алесю і Аксане Астроўскім паведамілі, што іх справы вярнулі ў міліцыю.
Нагадаем, сёння іх мусілі судзіць за пікет пад сценамі гарвыканкама, калі журналіст і сям’я прафесара патрабавалі адкрыцця беларускамоўнага класа ў Гродне.
Суддзя Ленінскага суда Наталля Козел сказала, што адміністрацыйныя пратаколы запатрабавала міліцыя. Дарэчы, гэтая суддзя вядомая шматлікімі прысудамі незалежным журналістам і апазіцыянерам.

Глядзі таксама: У Гродне будзе беларускамоўны клас з адной вучаніцай