Суд не задаволіў скаргу партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу аргкамітэта БХД супраць Міністэрства юстыцыі ў сувязі з нерэгістрацыяй партыі. Суддзя Валеры Самалюк прыняў такое рашэнне 22 ліпеня.
Нагадаем, сярод прычын нерэгістрацыі партыі былі названыя недакладныя спісы, колькасць людзей у якіх не адпавядала сапраўднай колькасці. Па словах Паўла Севярынца, актывістаў у рэгіёнах пад ціскам прымушалі адмаўляцца ад сваіх подпісаў.
Так сакратара сходу Таццяну Кляменцьеву выклікалі ў ідэалагічны аддзел Міёрскага райвыканкама і прымусілі адмовіцца ад подпісу.
Павел Севярынец: "Яе выклікалі ў ідэалагічны аддзел райвыканкама і запатрабавалі адмовіцца ад подпісу. Калі яна сказала, што не будзе, яе папярэдзілі, што забяруць дзяцей, над якімі яна апякуецца".
Таксама суд улічыў, што дзяржпошліна на рэгістрацыю паступіла не на той рахунак. Аднак Севярынец кажа, што на час падачы дакументаў на сайце Мінюста быў якраз такі рахунак, які пасля быў зменены.
Адзінае пазітыўнае — такія выпадкі былі зафіксаваныя судом. На думку Паўла Севярынца, гэтыя архівы спатрэбяцца ў будучым.