Супрацоўнік мінскага метро выпісаў сабе “бальнічны” па цяжарнасці
Супрацоўнік мінскага метро, які часта прагульваў працу з-за п’янства, аднойчы прынёс у бухгалтэрыю “бальнічны”, дзе прычынай непрацаздольнасці было пазначана "ускладненні пасля цяжарнасці і родаў", паведамляе “СБ”. Гэта выявілася, калі кіраўнікі электрадэпо “Магілёўскае” звярнуліся ў міліцыю з просьбай праверыць сапраўднасць бальнічных лістоў. Іх занепакоіла тое, што за 9 месяцаў працаўнік 11 разоў хварэў.
Як высветлілася, толькі некаторыя з прадстаўленых у бухгалтэрыю "бальнічных" на самай справе выдаваліся падазраванаму. Астатнія выпісваліся іншым людзям, чые прозвішчы потым сціраліся, і ўпісвалася патрэбнае. Не разбіраючыся ў кадаванні дыягназаў, прагульшчык аднойчы выпісаў сабе ліст па цяжарнасці.