"Свіным" грыпам у свеце захварэлі ўжо больш за 250 тысяч чалавек
Больш за 250 тысяч чалавек захварэлі на "свіны грып" у свеце. Колькасць яго ахвяраў ужо дасягнула 2539 чалавек. Такія звесткі агучыла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Нагадаем, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у нашай краіне захварэлі на "свіны" грып чацвёра чалавек — аспірант БДУ-грамадзянін Кітая і трое дзяцей, якія вярнуліся з адпачынку ў Вялікабрытаніі. Паводле неафіцыйных звестак, у Асіповічах шпіталізаваныя 8 дзяцей.