Святаслаў Вакарчук: У маёй галаве ёсць чарговы вар'яцкі сольны праект
Пасля аншлагавага канцэртнага туру "Океана Ельзи" па Беларусі абысціся без інтэрв'ю са Святаславам Вакарчуком было проста немагчыма. Разам з лідарам "Акіянаў" мы паспрабавалі знайсці самы камерцыйна ўдалы альбом гурта, недаацэненую яго песню, падумалі, які рок — сапраўдны, і зрабілі з "Дольче Віты" больш "рокавы" альбом.
Святаслаў Вакарчук: Па-першае, нам усё вельмі падабаецца. Мы не гонімся за параўнаннямі і не думаем, хто лепш, хто горш. Проста, відавочна, такім чынам на сённяшні дзень размеркаваныя густы публікі.
У нас шмат такіх краін, дзе "Океана Ельзи" успрымаюць досыць добра, для нас гэты факт, напэўна, не дзіўны. Але ўсё адно прыемна! Калі да цябе прыходзіць вельмі шмат людзей — гэта вельмі прыемна.
Еўрарадыё: Дзе спадабалася больш — у клубах ці на пляцоўках Лядовых палацаў?
Святаслаў Вакарчук: Калі казаць пра беларускія клубы, то абодва клубы, у якіх мы гралі ("Парламент" у Гродна і "Энергія" ў Віцебску —заўв. аўт.), — велізарныя. І яшчэ невядома, дзе больш публікі, у Лядовых ці там.
Асабіста мне пакуль больш за ўсё спадабаўся канцэрт у Мінску, можа быць таму, што там мы выканалі больш песень, чым ва ўсіх астатніх гарадах.
Святаслаў Вакарчук: Мне здаецца, што задача відэакліпаў — гэта рэклама песень. Тое, што песні ведаюць, любяць і яны займаюць месцы ў хіт-парадах, азначае, што кліпы, так ці інакш, працуюць для гэтага.
А што да мастацкай каштоўнасці кліпаў — нешта мне падабаецца, нешта я б зрабіў па-іншаму. Напрыклад, апошні кліп мы зрабілі спецыяльна для інтэрнэту, і наогул не збіраемся раціраваць яго па тэлебачанні.
У плане кліпаў я крыху цынік. Мы не той гурт і не той артыст, якія павінны браць нейкімі візуальнымі рэчамі. Напрыклад, як робяць сучасныя і модныя поп-выканаўцы, якія спрабуюць заваяваць публіку менавіта сваім выглядам.
Для нас галоўнае — музыка. І задача кліпа — проста даць паслухаць песню таму чалавеку, які не слухае радыё, а глядзіць тэлевізар.
Святаслаў Вакарчук: Мне здаецца, з боку гэта заўсёды лепш бачна. І, напрыклад, Вы таксама можаце скласці пра гэта сваё меркаванне. Мне здаецца, у апошнія некалькі гадоў гэта ніяк на мяне не ўплывае. Раней — магчыма.
Слава і папулярнасць ніколі не ўплываюць пазітыўна. Яны могуць ці не ўплываць, ці ўплываць негатыўна. Я не ведаю ніводнага прыкладу, ва ўмовах, калі чалавек можа падумаць, што ён лепшы за іншых ці нейкі асаблівы, рабіла чалавека сапраўды лепшым. Такога не бывае.
Калі чалавек моцны — ён проста не зважае. Калі слабы — становіцца горшым.
Еўрарадыё: У гурта "Океан Ельзи" 7 студыйных альбомаў. Які альбом вы лічыце самым паспяховым?
Святаслаў Вакарчук: Гэта складанае пытанне. Цяпер такі час, калі складана сказаць, які альбом самы паспяховы з пункту гледжання продажу.
Еўрарадыё: Яны супадаюць з тымі альбомамі, якія вы лічыце лепшымі?
Святаслаў Вакарчук: Па колькасці прададзеных дыскаў, у сэнсе механічных носьбітаў, — гэта, напэўна, "Gloria" і "Міра". Але як можна параўноўваць продаж "Gloria" і продаж "Дольче Віты", калі цяпер наогул ніхто не купляе дыскі?
Святаслаў Вакарчук: Нават калі альбом з'явіцца, яго купяць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Але гэта непараўнальна з тым, што прадавалася раней. Калі ў першыя дні наш альбом у торэнтах скачала некалькі тысяч чалавек, навошта яго купляць потым?
Гэта праблема ўсяго сусветнага рынку на сённяшні дзень. Продаж рэзка, у разы, падае ва ўсіх сусветных зорак. У хуткім часе не чакайце паўтору рэкорду продажу сінгла "Трылер" Майкла Джэксана. Гэта немагчыма! Таму што ўсё скачаюць значна раней, чым гэта дойдзе да такой лічбы продажу.
Еўрарадыё: Ёсць яшчэ і другі крытэрый — меркаванне так званых крытыкаў і нейкае агульнае сфармаванае меркаванне.
Святаслаў Вакарчук: Так, і тут меркаванне можа быць крыху іншым. Зыходзячы з таго, што вялікую частку песень з альбома "Модель" мы граем на нашых канцэртах і яго ўсё ведаюць, то, можа быць, — гэта адзін з нашых самых паспяховых альбомаў. Але, зыходзячы з паспяховасці тураў і колькасці праведзеных канцэртаў, я думаю, што такога, як "Дольче Віта", у нас не будзе.
Таму кожны з гэтых альбомаў у нечым ўнікальны. На сённяшні дзень мой любімы альбом — "Дольче Віта". Хоць мне падабаюцца ўсе нашы альбомы, але больш усіх, пасля "Дольче Віты", я люблю альбомы "Модель" і "Глорія".
Еўрарадыё: Ці ёсць песні, якія, па-вашаму, засталіся недаацэненымі публікай?
Святаслаў Вакарчук: Я лічу, што па-сапраўднаму справядліва ацэньвае толькі час. Гэта самы сумленны крытык. Занадта мала часу мінула, каб нешта казаць сур'ёзна, адказваючы на гэта пытанне. Гадоў сто пажывём — пабачым.
Святаслаў Вакарчук: Гэта, у першую чаргу, адсутнасць ці прысутнасць унутраных волі і гармоніі. Гэта занадта філасофскае паняцце, каб я пра яго распавядаў у інтэрв'ю вось так, прамым тэкстам.
Турма — гэта тое, што не дае табе быць вольным і гарманічным чалавекам. "Дольче Віта" — гэта калі ты гэта атрымліваеш. Проста для адных людзей, напрыклад, грошы — гэта важна, для іншых грошы — гэты цяжар. Для адных людзей каханне — гэта шчасце, для іншых — наадварот. Адны любяць увагу, іншыя — яе пазбягаюць. Гэта значыць, здавалася б, адно і тое ж можа мець зусім розныя адценні для розных людзей.
Еўрарадыё: Вы казалі, што альбом "Дольче віта" будзе падобны на альбом "Я на небі був"?
Святаслаў Вакарчук: Па настроі ён вельмі на яго падобны, мне здаецца.
Святаслаў Вакарчук: "На лінії вогню"? Гэта песня мне вельмі нагадвае "Відпусти", таму што там ёсць запраграмаваныя барабаны, чаго мы ніколі больш пасля "Відпусти" не рабілі. Там няма жывой ударнай устаноўкі.
Можа быць песня "Ще один день" — але гэта, хутчэй, такі хуліганскі код. Мы спачатку нават не хацелі ўключаць яе ў альбом, але паколькі нам падабалася яе незвычайнасць, нам хацелася і саміх сябе , і слухачоў падражніць. Гэта адзіная песня, якая не ўпісваецца ў альбом.
Ну, павінна ж быць нейкая гадасць! У сэнсе не песня — гадасць, а штосьці, што кагосьці раздражняе ці выбіваецца з раўнавагі. Інакш, усё ідэальнае становіцца сумным. Вось калі ўсе песні, якія ўсім падабаюцца, змогуць надакучыць, гэта песня стане самай любімай.
Для мяне альбом "Дольче віта" на сённяшні дзень, хоць прайшло зусім нямнога часу, з'яўляецца любімым альбомам. Што было не заўсёды. Хтосьці можа сказаць, што заўсёды новы альбом — самы любімы. Так было не заўсёды і не з усімі альбомамі "Океана Ельзи" у мяне былі такія адчуванні.
Кожны раз, калі я прыязджаю з гастроляў, адпачну пару дзён, а потым зноў слухаю "Дольче віту". Сёе-тое я б памяняў, не буду казаць, што.
Нешта я прамотваю, напрыклад, песню і, таму што я ўжо больш не магу яе слухаць — занадта многа яе круцілі па радыё. А ў асноўным, я ўвесь час яго слухаю.
Музыка — гэта не брэнд парашку, які трэба прасоўваць
Еўрарадыё: Што цяпер адбываецца з вашым сольным альбомам "Вночі"?
Святаслаў Вакарчук: Для мяне музыка — гэта, ў першую чаргу, сродак самавыяўлення, а не брэнд парашка, які трэба прасоўваць.
Еўрарадыё:Гэта значыць каму трэба — той пачуў?
Святаслаў Вакарчук: Менавіта. Мы выпусцілі альбом, зрабілі некалькі канцэртаў, далі гэты музычны матэрыял усім, хто захацеў яго паслухаць. Некаторыя песні аддалі ў розныя зборнікі і фільмы.
Ён задумваўся як абсалютна некамерцыйны besides-праект. І так, ён зрабіў больш, чым мы ад яго чакалі. Таму папулярызаваць яго не збіраюся. Навошта?
Еўрарадыё: Ці будзе працяг у праекта?
Святаслаў Вакарчук: У мяне ёсць адна ідэя. Але я пакуль не гатовы сфармуляваць яе ўслых (смяецца). Я над ёй думаю. Ці будзе гэта працяг альбома "Вночі" ці штосьці зусім новае — я пакуль не ведаю.
Еўрарадыё: Ці можна чакаць у будучых альбомах "Океана Ельзи" такія бескампрамісна-рокавыя песні як "Кавачай", "Фіалки", "Коли тебе нема"?
Святаслаў Вакарчук: А Вы лічыце, што ў новым альбоме іх няма?
Святаслаў Вакарчук: Ну вось, мы перазвядзем дзве песні на адной са студый Каліфорніі — будзе больш рокавым. Мне таксама здалося, што яны недастаткова рокавыя.
Пасля рэмайстарынгу для большасці людзей сам альбом, з пункту гледжання музыкі, ніяк не будзе адрознівацца. Мы перазвялі дзве песні — гэта "Неба над Дніпром" і яшчэ адну. Таму што ў гэтых песнях нам малавата было гітар, і мы зрабілі іх больш жорсткімі.
А наогул, гэта суб'ектыўнае пытанне. Па-першае, Жэні Ступка падабаўся такі стыль, калі шмат барабанаў і менш гітар. Гэта такі больш амерыканскі падыход. На канцэрце мы граем цяжэй.
Але мне здаецца, што слова "рокавасць" не ў тым, што гучна ці ціха. Слова "рокавасць" крыху ў іншых рэчах — у аранжыроўках, у тэкстах, у манеры грання ці спеву. Мне здаецца, што далікатная і лірычная песня "На лінії вогню" сапраўды рокавая. А песня "Кавачай" на самой справе заўсёды ўключана ў наш асноўны трэк-ліст, мы яе ніколі не выкідваем.
Еўрарадыё: Якая рок-музыка для вас — сапраўдная? І наогул, якая музыка — рок?
Святаслаў Вакарчук: У постсавецкіх краінах існуюць два зусім розныя пласты ацэнкі ці слухання рок-музыкі. Для адных, як для мяне, рок-музыка — гэта Jimi Hendrix, Led Zeppelin і The Beatles, у першую чаргу, А для іншых — гэта ДДТ, Алиса і г.д. Гэта ж наогул дзве розныя культуры. Мне бліжэй першае.
Святаслаў Вакарчук: Там было шмат добрых тэкстаў. Гэта была бардаўская сацыяльная песня, але да музыкі яна не заўсёды мела дачыненне. А назавіце мне які-небудзь рок-грут з "гарышчаў", скажам так?
Еўрарадыё:Некалькі выключэнняў накшталт гурта "Кіно"….
Святаслаў Вакарчук: З "Кіно" згодзен. Савецкі рок — гэта такі феномен з падполля. Але ў падполлі ён быў і салодкі, вось і ўсё. Калі рок музыкай называць толькі тую, якая існуе ў гэтых самых падполлях, то і "Бітлз" не сапраўдная рок-музыка. Тады я рады, што і "Океан Ельзи" — не сапраўдная рок-музыка.
Святаслаў Вакарчук: Гэта песні, якія мы граем вельмі рэдка, калі нам проста вельмі гэтага хочацца. Напрыклад, нядаўна ў Растове мы сыгралі песню "Мало мені" з альбома "Я на небі був", якая не ўключана ў туравую праграму.
Яшчэ адна з песень “С” — песня "Сьогодні", якая зараз ужо стала песняй А. Раней мы яе гралі вельмі рэдка, а потым вырашылі ўключыць, і цяпер яна ў асноўнай праграме тура. Таксама як песню "Майже весна" раней мы гралі на ўсіх канцэртах, а цяпер толькі часам.
Часам у сядзячых залах мы граем трошкі менш, чым калі мы граем не на стадыёнах ці залах з танцпляцам, таму што там усё ж больш складана доўга ўспрымаць музыку. Але гэта розніца ў часе не істотная — напрыклад, мы граем не дзве гадзіны, а гадзіну сорак.
Еўрарадыё: Вы адчуваеце розніцу, як вас успрымаюць слухачы, калі знаходзіцеся на гастролях па краінах СНД ці ў больш далёкім замежжы?
Святаслаў Вакарчук: Палітычна для мяне замежжа — усё, што не з'яўляецца Ўкраінай. Я не ўмею дзяліць гэтыя краіны. Як толькі выязджаю за ўкраінскую мяжу — усё, я за мяжой.
А вось музычна ці культурна для мяне наогул не існуе межаў. Гэта значыць, Беларусь, Амерыка, Марока, у якім мы выступалі — у культурным плане — гэта адно і тое ж на нашых канцэртах.
Умоўна кажучы, калі я выходжу прайсціся па вуліцы, то я ў Беларусі за мяжой, гэтак жа, як і ў Амерыцы. А калі я стаю на сцэне, то мне ўсё адно Кіеў гэта, Львоў, Мінск, Уладзівасток ці Нью-Ёрк.
Еўрарадыё: У вас цяпер ёсць час пачытаць кніжку? Якія кнігі цяпер чытаеце? Што слухаеце?
Святаслаў Вакарчук: Цяпер я чытаю англійскую арыгінальную версію Роберта Люіса Сцівенсана "Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда". А слухаю галоўным чынам Джована Гаспаряна, Ніка Дрэйка і сербска-цыганскі праект Шабана Байрамавіча.
Святаслаў Вакарчук: У нас даволі доўгі канцэртны графік. Летам нас чакае шмат фестываляў, пасля мы паедзем у паўднёвыя гарады і на ўзбярэжжа — напрыклад, Крым і Сочы.
Затым у верасні мы адправімся ў працяг нашага расійскага тура — у Сібір і вялікія гарады Ўрала, якія мы не паспелі захапіць на пачатку тура. Затым мы паедзем у Амерыку. І толькі потым адправімся ў Еўропу.
Еўрарадыё: Ці ёсць ужо нейкая пэўнасць з турам па Еўропе?
Святаслаў Вакарчук: Дарэчы, еўрапейскі тур — гэта адзіная частка тура, дзе яшчэ няма пацверджаных гарадоў і дат, а толькі вядуцца перамовы. Плануецца, што мы паедзем у Германію і Англію, Польшчу, магчыма, у Партугалію і Італію, магчыма, у Францыю і Прыбалтыку. Прынамсі Германія, Польшча і канцэрт у Лондане будуць дакладна.
Еўрарадыё: Пасля тура возьмеце паўзу, творчы адпачынак?
Святаслаў Вакарчук: Да канца года сапраўды будзем гуляць, бо яшчэ не прайшло і паўгода, як мы адправіліся ў тур. Далей — не ведаю пакуль, што мы будзем рабіць.
У мяне жаданне рабіць новую музыку. У маёй галаве ёсць чарговы вар'яцкі сольны праект. Таксама ёсць жаданне адразу пачаць рабіць новы альбом з гуртом "Океан Ельзи". Зараз такі вельмі музычны час.
Глядзі таксама: "На "Океане Ельзи" было салодка і без "Дольчэ Віты"
Фота: Tarantino, Яўген Ярчак, http://www.okeanelzy.com/uk/
Відавочна, такім чынам на сённяшні дзень размеркаваныя густы публікі
Еўрарадыё: "Океан Ельзи" карыстаецца экстрэмальнай любоўю ў беларусаў, вы адыгралі 6 аншлагавых канцэртаў. Якія ў вас уражанні ад тура па нашай краіне?Святаслаў Вакарчук: Па-першае, нам усё вельмі падабаецца. Мы не гонімся за параўнаннямі і не думаем, хто лепш, хто горш. Проста, відавочна, такім чынам на сённяшні дзень размеркаваныя густы публікі.
У нас шмат такіх краін, дзе "Океана Ельзи" успрымаюць досыць добра, для нас гэты факт, напэўна, не дзіўны. Але ўсё адно прыемна! Калі да цябе прыходзіць вельмі шмат людзей — гэта вельмі прыемна.
Святаслаў Вакарчук: Калі казаць пра беларускія клубы, то абодва клубы, у якіх мы гралі ("Парламент" у Гродна і "Энергія" ў Віцебску —заўв. аўт.), — велізарныя. І яшчэ невядома, дзе больш публікі, у Лядовых ці там.
Асабіста мне пакуль больш за ўсё спадабаўся канцэрт у Мінску, можа быць таму, што там мы выканалі больш песень, чым ва ўсіх астатніх гарадах.
Мы не той гурт, які павінен браць нейкімі візуальнымі рэчамі
Еўрарадыё: Апошнія кліпы на песні з новага альбому значна слабейшыя за папярэднія. У чым прычына?Святаслаў Вакарчук: Мне здаецца, што задача відэакліпаў — гэта рэклама песень. Тое, што песні ведаюць, любяць і яны займаюць месцы ў хіт-парадах, азначае, што кліпы, так ці інакш, працуюць для гэтага.
А што да мастацкай каштоўнасці кліпаў — нешта мне падабаецца, нешта я б зрабіў па-іншаму. Напрыклад, апошні кліп мы зрабілі спецыяльна для інтэрнэту, і наогул не збіраемся раціраваць яго па тэлебачанні.
У плане кліпаў я крыху цынік. Мы не той гурт і не той артыст, якія павінны браць нейкімі візуальнымі рэчамі. Напрыклад, як робяць сучасныя і модныя поп-выканаўцы, якія спрабуюць заваяваць публіку менавіта сваім выглядам.
Для нас галоўнае — музыка. І задача кліпа — проста даць паслухаць песню таму чалавеку, які не слухае радыё, а глядзіць тэлевізар.
Слава і папулярнасць ніколі не ўплываюць пазітыўна
Еўрарадыё: Як вы ставіцеся да славы і папулярнасці? Яна не можа не ўплываць.Святаслаў Вакарчук: Мне здаецца, з боку гэта заўсёды лепш бачна. І, напрыклад, Вы таксама можаце скласці пра гэта сваё меркаванне. Мне здаецца, у апошнія некалькі гадоў гэта ніяк на мяне не ўплывае. Раней — магчыма.
Слава і папулярнасць ніколі не ўплываюць пазітыўна. Яны могуць ці не ўплываць, ці ўплываць негатыўна. Я не ведаю ніводнага прыкладу, ва ўмовах, калі чалавек можа падумаць, што ён лепшы за іншых ці нейкі асаблівы, рабіла чалавека сапраўды лепшым. Такога не бывае.
Калі чалавек моцны — ён проста не зважае. Калі слабы — становіцца горшым.
Еўрарадыё: У гурта "Океан Ельзи" 7 студыйных альбомаў. Які альбом вы лічыце самым паспяховым?
Святаслаў Вакарчук: Гэта складанае пытанне. Цяпер такі час, калі складана сказаць, які альбом самы паспяховы з пункту гледжання продажу.
Еўрарадыё: Яны супадаюць з тымі альбомамі, якія вы лічыце лепшымі?
Святаслаў Вакарчук: Па колькасці прададзеных дыскаў, у сэнсе механічных носьбітаў, — гэта, напэўна, "Gloria" і "Міра". Але як можна параўноўваць продаж "Gloria" і продаж "Дольче Віты", калі цяпер наогул ніхто не купляе дыскі?
немагчыма паўтарыць рэкорд продажу "Трылера" Майкла Джэксана
Еўрарадыё: Вы ведаеце, што "Дольче Віта" ўсё яшчэ не прадаецца ў Беларусі?Святаслаў Вакарчук: Нават калі альбом з'явіцца, яго купяць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Але гэта непараўнальна з тым, што прадавалася раней. Калі ў першыя дні наш альбом у торэнтах скачала некалькі тысяч чалавек, навошта яго купляць потым?
Гэта праблема ўсяго сусветнага рынку на сённяшні дзень. Продаж рэзка, у разы, падае ва ўсіх сусветных зорак. У хуткім часе не чакайце паўтору рэкорду продажу сінгла "Трылер" Майкла Джэксана. Гэта немагчыма! Таму што ўсё скачаюць значна раней, чым гэта дойдзе да такой лічбы продажу.
Еўрарадыё: Ёсць яшчэ і другі крытэрый — меркаванне так званых крытыкаў і нейкае агульнае сфармаванае меркаванне.
Святаслаў Вакарчук: Так, і тут меркаванне можа быць крыху іншым. Зыходзячы з таго, што вялікую частку песень з альбома "Модель" мы граем на нашых канцэртах і яго ўсё ведаюць, то, можа быць, — гэта адзін з нашых самых паспяховых альбомаў. Але, зыходзячы з паспяховасці тураў і колькасці праведзеных канцэртаў, я думаю, што такога, як "Дольче Віта", у нас не будзе.
Таму кожны з гэтых альбомаў у нечым ўнікальны. На сённяшні дзень мой любімы альбом — "Дольче Віта". Хоць мне падабаюцца ўсе нашы альбомы, але больш усіх, пасля "Дольче Віты", я люблю альбомы "Модель" і "Глорія".
Еўрарадыё: Ці ёсць песні, якія, па-вашаму, засталіся недаацэненымі публікай?
Святаслаў Вакарчук: Я лічу, што па-сапраўднаму справядліва ацэньвае толькі час. Гэта самы сумленны крытык. Занадта мала часу мінула, каб нешта казаць сур'ёзна, адказваючы на гэта пытанне. Гадоў сто пажывём — пабачым.
Што для мяне турма, а што — "дольче віта"?
Еўрарадыё: Тады што асабіста для Вас турма, а што — "дольче віта"?Святаслаў Вакарчук: Гэта, у першую чаргу, адсутнасць ці прысутнасць унутраных волі і гармоніі. Гэта занадта філасофскае паняцце, каб я пра яго распавядаў у інтэрв'ю вось так, прамым тэкстам.
Турма — гэта тое, што не дае табе быць вольным і гарманічным чалавекам. "Дольче Віта" — гэта калі ты гэта атрымліваеш. Проста для адных людзей, напрыклад, грошы — гэта важна, для іншых грошы — гэты цяжар. Для адных людзей каханне — гэта шчасце, для іншых — наадварот. Адны любяць увагу, іншыя — яе пазбягаюць. Гэта значыць, здавалася б, адно і тое ж можа мець зусім розныя адценні для розных людзей.
Еўрарадыё: Вы казалі, што альбом "Дольче віта" будзе падобны на альбом "Я на небі був"?
Святаслаў Вакарчук: Па настроі ён вельмі на яго падобны, мне здаецца.
Ну павінна ж быць у альбоме нейкая гадасць!
Еўрарадыё: Некаторыя з песень "Дольче Віты" маглі б увайсці ў ваш сольны альбом. Напрыклад, "Ще один день", "На лінії вогню"…Святаслаў Вакарчук: "На лінії вогню"? Гэта песня мне вельмі нагадвае "Відпусти", таму што там ёсць запраграмаваныя барабаны, чаго мы ніколі больш пасля "Відпусти" не рабілі. Там няма жывой ударнай устаноўкі.
Можа быць песня "Ще один день" — але гэта, хутчэй, такі хуліганскі код. Мы спачатку нават не хацелі ўключаць яе ў альбом, але паколькі нам падабалася яе незвычайнасць, нам хацелася і саміх сябе , і слухачоў падражніць. Гэта адзіная песня, якая не ўпісваецца ў альбом.
Ну, павінна ж быць нейкая гадасць! У сэнсе не песня — гадасць, а штосьці, што кагосьці раздражняе ці выбіваецца з раўнавагі. Інакш, усё ідэальнае становіцца сумным. Вось калі ўсе песні, якія ўсім падабаюцца, змогуць надакучыць, гэта песня стане самай любімай.
Для мяне альбом "Дольче віта" на сённяшні дзень, хоць прайшло зусім нямнога часу, з'яўляецца любімым альбомам. Што было не заўсёды. Хтосьці можа сказаць, што заўсёды новы альбом — самы любімы. Так было не заўсёды і не з усімі альбомамі "Океана Ельзи" у мяне былі такія адчуванні.
Кожны раз, калі я прыязджаю з гастроляў, адпачну пару дзён, а потым зноў слухаю "Дольче віту". Сёе-тое я б памяняў, не буду казаць, што.
Нешта я прамотваю, напрыклад, песню і, таму што я ўжо больш не магу яе слухаць — занадта многа яе круцілі па радыё. А ў асноўным, я ўвесь час яго слухаю.
Музыка — гэта не брэнд парашку, які трэба прасоўваць
Святаслаў Вакарчук: Для мяне музыка — гэта, ў першую чаргу, сродак самавыяўлення, а не брэнд парашка, які трэба прасоўваць.
Еўрарадыё:Гэта значыць каму трэба — той пачуў?
Святаслаў Вакарчук: Менавіта. Мы выпусцілі альбом, зрабілі некалькі канцэртаў, далі гэты музычны матэрыял усім, хто захацеў яго паслухаць. Некаторыя песні аддалі ў розныя зборнікі і фільмы.
Ён задумваўся як абсалютна некамерцыйны besides-праект. І так, ён зрабіў больш, чым мы ад яго чакалі. Таму папулярызаваць яго не збіраюся. Навошта?
Еўрарадыё: Ці будзе працяг у праекта?
Святаслаў Вакарчук: У мяне ёсць адна ідэя. Але я пакуль не гатовы сфармуляваць яе ўслых (смяецца). Я над ёй думаю. Ці будзе гэта працяг альбома "Вночі" ці штосьці зусім новае — я пакуль не ведаю.
Еўрарадыё: Ці можна чакаць у будучых альбомах "Океана Ельзи" такія бескампрамісна-рокавыя песні як "Кавачай", "Фіалки", "Коли тебе нема"?
Святаслаў Вакарчук: А Вы лічыце, што ў новым альбоме іх няма?
паняцце "рокавасць" не ў тым, гучна ці ціха
Еўрарадыё: Мне б хацелася, каб гэты альбом быў больш рокавым.Святаслаў Вакарчук: Ну вось, мы перазвядзем дзве песні на адной са студый Каліфорніі — будзе больш рокавым. Мне таксама здалося, што яны недастаткова рокавыя.
Пасля рэмайстарынгу для большасці людзей сам альбом, з пункту гледжання музыкі, ніяк не будзе адрознівацца. Мы перазвялі дзве песні — гэта "Неба над Дніпром" і яшчэ адну. Таму што ў гэтых песнях нам малавата было гітар, і мы зрабілі іх больш жорсткімі.
А наогул, гэта суб'ектыўнае пытанне. Па-першае, Жэні Ступка падабаўся такі стыль, калі шмат барабанаў і менш гітар. Гэта такі больш амерыканскі падыход. На канцэрце мы граем цяжэй.
Але мне здаецца, што слова "рокавасць" не ў тым, што гучна ці ціха. Слова "рокавасць" крыху ў іншых рэчах — у аранжыроўках, у тэкстах, у манеры грання ці спеву. Мне здаецца, што далікатная і лірычная песня "На лінії вогню" сапраўды рокавая. А песня "Кавачай" на самой справе заўсёды ўключана ў наш асноўны трэк-ліст, мы яе ніколі не выкідваем.
Святаслаў Вакарчук: У постсавецкіх краінах існуюць два зусім розныя пласты ацэнкі ці слухання рок-музыкі. Для адных, як для мяне, рок-музыка — гэта Jimi Hendrix, Led Zeppelin і The Beatles, у першую чаргу, А для іншых — гэта ДДТ, Алиса і г.д. Гэта ж наогул дзве розныя культуры. Мне бліжэй першае.
Савецкі рок быў салодкі толькі ў падполлі
Еўрарадыё: Мне наогул здаецца, што ў Савецкім Саюзе ў паняцці "рускі рок" значна больш слова "рускі", чым слова "музыка". Святаслаў Вакарчук: Там было шмат добрых тэкстаў. Гэта была бардаўская сацыяльная песня, але да музыкі яна не заўсёды мела дачыненне. А назавіце мне які-небудзь рок-грут з "гарышчаў", скажам так?
Еўрарадыё:Некалькі выключэнняў накшталт гурта "Кіно"….
Святаслаў Вакарчук: З "Кіно" згодзен. Савецкі рок — гэта такі феномен з падполля. Але ў падполлі ён быў і салодкі, вось і ўсё. Калі рок музыкай называць толькі тую, якая існуе ў гэтых самых падполлях, то і "Бітлз" не сапраўдная рок-музыка. Тады я рады, што і "Океан Ельзи" — не сапраўдная рок-музыка.
У нашым трэк-лісце ёсць песні "А", "В" і "С"
Еўрарадыё: На прэс-канферэнцыі ў Мінску Вы казалі пра тое, што ў рэпертуары гурта існуюць песні “А” — якія граюцца на ўсіх канцэртах, песні “B” — якія гучаць радзей, і песні “С”. Якія песні трапілі ў апошнюю катэгорыю і чаму?Святаслаў Вакарчук: Гэта песні, якія мы граем вельмі рэдка, калі нам проста вельмі гэтага хочацца. Напрыклад, нядаўна ў Растове мы сыгралі песню "Мало мені" з альбома "Я на небі був", якая не ўключана ў туравую праграму.
Яшчэ адна з песень “С” — песня "Сьогодні", якая зараз ужо стала песняй А. Раней мы яе гралі вельмі рэдка, а потым вырашылі ўключыць, і цяпер яна ў асноўнай праграме тура. Таксама як песню "Майже весна" раней мы гралі на ўсіх канцэртах, а цяпер толькі часам.
Часам у сядзячых залах мы граем трошкі менш, чым калі мы граем не на стадыёнах ці залах з танцпляцам, таму што там усё ж больш складана доўга ўспрымаць музыку. Але гэта розніца ў часе не істотная — напрыклад, мы граем не дзве гадзіны, а гадзіну сорак.
Святаслаў Вакарчук: Палітычна для мяне замежжа — усё, што не з'яўляецца Ўкраінай. Я не ўмею дзяліць гэтыя краіны. Як толькі выязджаю за ўкраінскую мяжу — усё, я за мяжой.
А вось музычна ці культурна для мяне наогул не існуе межаў. Гэта значыць, Беларусь, Амерыка, Марока, у якім мы выступалі — у культурным плане — гэта адно і тое ж на нашых канцэртах.
Умоўна кажучы, калі я выходжу прайсціся па вуліцы, то я ў Беларусі за мяжой, гэтак жа, як і ў Амерыцы. А калі я стаю на сцэне, то мне ўсё адно Кіеў гэта, Львоў, Мінск, Уладзівасток ці Нью-Ёрк.
Еўрарадыё: У вас цяпер ёсць час пачытаць кніжку? Якія кнігі цяпер чытаеце? Што слухаеце?
Святаслаў Вакарчук: Цяпер я чытаю англійскую арыгінальную версію Роберта Люіса Сцівенсана "Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда". А слухаю галоўным чынам Джована Гаспаряна, Ніка Дрэйка і сербска-цыганскі праект Шабана Байрамавіча.
У маёй галаве ёсць чарговы вар'яцкі сольны праект
Еўрарадыё: Распавядзіце пра далейшы тур "Океана Ельзи".Святаслаў Вакарчук: У нас даволі доўгі канцэртны графік. Летам нас чакае шмат фестываляў, пасля мы паедзем у паўднёвыя гарады і на ўзбярэжжа — напрыклад, Крым і Сочы.