Сяргея Высоцкага зноў выклікаюць па справе аб выбуху

Былога лідэра незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды Сяргея Высоцкага зноў выклікаюць у следчае ўпраўленне. Яму патэлефанавалі і папрасілі прыйсці без адваката, паведамляе “Радыё Свобода”. Яму паабяцалі, што сустрэча будзе доўжыцца 10-15 хвілін. Супрацоўнікі ўпраўлення не патлумачылі прычыну выкліку да следчага.

Нагадаем, Сяргей Высоцкі быў затрыманы як падазраваны па справе аб выбуху 4 ліпеня і 72 гадзіны правёў у следчым ізалятары КДБ. Пасля допыту яго адпусцілі.