Сярод абломкаў амерыканскага самалёта не знайшлі экіпаж
Трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу ў Кыргызстане ў 60 кіламетрах ад Бішкека, каля мяжы з Казахстанам.
Самалёт-запраўшчык Вайскова-паветраных сілаў ЗША выляцеў з авіябазы ў міжнародным аэрапорце Бішкека "Манас" і пазней знік з радараў. Як паведамляе РІА "Новости", Boeing-707 разбіўся паміж населенымі пунктамі Чаргалу і Чалок-Арык.
Лекары, якія прыбылі на месца падзення самалёта, не знайшлі сярод абломкаў самалёта членаў экіпажа. Цяпер ідзе пошук пілотаў, якія маглі катапультавацца.
З'явілася відэа крушэння амерыканскага самалёта ў Афганістане
Фота — ria.ru