Сярод удзельнікаў з'езда БРСМ выявілі і затрымалі апазіцыянераў
Прадстаўнікоў "Моладзі БНФ" і "Маладых дэмакратаў" знайшлі сярод удзельнікаў з'езда БРСМ, які праходзіць у сераду ў Мінску. Франаку Вячорку і Міхаілу Пашкевічу ўдалося прайсці ў Палац Рэспублікі, дзе праходзіць мерапрыемства, разам з групай студэнтаў. Апазіцыянеры апранулі майкі "Доброе сердце БРСМ" і занялі ці не лепшыя месцы ў залі. Пра тое, што адбывалася, Франак Вячорка паведамляў праз свой ЖЖ. Аднак пратрымацца ў залі Вячорку і Пашкевічу не ўдалося і гадзіны. Адным з тых, хто апазнаў апазіцыянераў быў галоўны ідэолаг краіны Ўсевалад Янчэўскі. Неўзабаве ахова атрымала загад затрымаць хлопцаў. Апошні запіс у ЖЖ Франака Вячоркі: "Нас затрымалі. Мы ўсталі з месцаў".