Сёлета ў Мінску ўсталююць самую вялікую елку, яе вышыня 35 метраў

Сёлета ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы ўсталююць самую вялікую за ўсе часы навагоднюю елку. Яе вышыня складае 35 метраў. Гэта на 7 метраў вышэй, чым летась.

Таксама вялікія елкі будуць усталяваныя на плошчы Незалежнасці, каля Лядовага палаца, Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца спорту і сталічнага Палаца дзяцей і моладзі, паведамляе газета “Рэспубліка”.