Сёлетнія ”Дажынкі” пройдуць у другой палове верасня ў Кобрыне

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла ”Дажынкі-2009” адбудзецца ў другой дэкадзе верасня ў Кобрыне і Кобрынскім раёне. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Для падрыхтоўкі і правядзення “Дажынак” створаны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Івана Бамбізы.