Сёння а 15-й гадзіне Віталь Рымашэўскі выкліканы на допыт у КДБ

Сёньня а 15-й гадзіне Віталь Рымашэўскі выкліканы на допыт у КДБ.

У інтэрв'ю "Радыё Свабодзе" ён распавёў, што пасля таго як даў учора "Нашай ніве" некалькі каментароў, яго знайшлі па тэлефоне і выклікалі ў КДБ, дзе сказалі, што проста не дадуць правесці прэс-канферэнцыю. "То бок — не тое, што будзе, калі я яе правяду, а проста не дадуць яе правесці, і мера стрымання можа быць змененая літаральна ў той жа вечар. Таму што фактычна нічога ў маім статусе не змянілася, я па-ранейшаму знаходжуся ў стане абвінавачанага, і правядзенне прэсавай канферэнцыі яны расцэньваюць як парушэнне падпіскі і спробу ўплыву на ход следства. Таму выбар тут невялікі і, адпаведна, на жаль, я не магу даваць ніякія каментары ні па 19 снежня, ні па маім вызваленні," - распавёў палітык.