Сёння будуць хаваць траіх ахвяраў выбуху на заводзе "Пінскдрэў-ДСП"

Пахаванні траіх ахвяраў выбуху на заводзе "Пінскдрэва" адбудуцца сёння ў Пінску. Як адзначае БелаПАН, па жаданні сваякоў загінулых грамадзянскай паніхіды не будзе. Адпяванне пройдзе ў іх дома і пачнецца ў 13 гадзін. 26-гадовы Яўген Рапута, 38-гадовы Ігар Муга і 52-гадовы Міхаіл Старадуб будуць пахаваныя на гарадскіх могілках каля вёскі Пасенічы.

Усе выдаткі на пахаванне ўзяла на сябе кампанія "Пінскдрэў".

Сем'ям загінулых адміністрацыя "Пінскдрэва" выплаціць грашовыя кампенсацыі па 10 млн рублёў. Пацярпелыя атрымаюць у якасці кампенсацыі па 3 млн.