Сёння будуць судзіць затрыманых каля будынка КДБ Валодзіна і Кудрова
Затрыманыя 19 студзеня падчас акцыі салідарнасці каля будынка КДБ ў Мінску Мікіта Валодзін і Кірыл Кудроў правялі ноч на Акрэсціна. Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"
Нагадаем, што агулам падчас акцыі беларускай апазіцыі ў будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Мінску адпушчаны без абвінавачванняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзена прафілактычная гутарка".