Сёння Лукашэнка дае прэс-канферэнцыю расійскім рэгіянальным СМІ

Сёння беларускі прэзідэнт правядзе прэс-канферэнцыю для журналістаў расійскіх рэгіянальных СМІ. Аднак тэлебачанне трансляваць яе ў прамым эфіры не будзе.
Тэлеверсію ўвечары пакажа Першы канал і “ЛАД”. Жыўцом паслухаць прэзідэнта можна будзе толькі ў эфіры Першага канала беларускага радыё.