Сёння пройдуць матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у нядзелю.
Лідэр — барысаўскі БАТЭ — згуляе ў Мінску з аўтсайдэрам "Партызанам", які паспяхова гуляе ў апошніх турах. Мінскае "Дынама" будзе сустракацца ў гасцях з "Віцебскам".

У іншых матчах сустрэнуцца: "Нафтан" (Наваполацк) — "Дынама" (Брэст), "Нёман" (Гродна) — "Тарпеда" (Жодзіна), "Мінск""Белшына" (Бабруйск), "Днепр" (Магілёў) — "Шахцёр" (Салігорск).

Нагадаем, як выглядае турнірная табліца:

БАТЭ — 35 ачкоў
"Дынама" (Мінск) — 33
"Мінск" — 30
"Белшына" — 28
"Шахцёр" — 28
"Дынама" (Брэст) — 23
"Днепр" — 22
"Віцебск" — 15
"Нафтан" — 14
"Нёман" — 11
"Тарпеда" — 9
"Партызан" — 9