Сёння ў Беларусі праваслаўныя адзначаюць Радаўніцу
У гэты дзень ад часоў сівой старажытнасці беларусы, як і астатнія ўсходнія славяне, паміналі продкаў. На магілах бацькоў і блізкіх сваякоў адбываліся трапезы. Радаўніца адзначаецца на дзевяты дзень пасля Вялікадня. Зазвычай у гэты дзень зранку памінаюць сваякоў у царкве, а потым ідуць на могілкі. Існуе народны звычай прыносіць для памерлых велікоднае яйка. Святары ж адзначаюць, што галоўнай павінна быць малітва за спачылых.
Дарэчы, звычай адзначаць Радаўніцу ў Беларусі ёсць не толькі ў праваслаўных, але і ў грэка-каталікоў. Аднак у іх гэтае свята ўжо прамінула, бо грэка-каталіцкая царква жыве паводле грыгарыянскага календара, як і астатнія каталікі.