Сёння ў Беларусі пройдзе ЦТ па біялогіі
Сёлета яго збіраюцца здаваць больш за 22 тысячы абітурыентаў.
19 чэрвеня ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі. На яго збіраюцца прыйсці 22 тысячы 645 абітурыентаў, інфармуе БЕЛТА.
ЦТ пачнецца па ўсёй краіне а 11-й гадзіне. На адказы на 50 пытанняў маладыя людзі атрымаюць 2 гадзіны.
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў нагадвае, што ў выпадку, калі ў абітурыента знойдуць шпаргалку ці мабільны тэлефон, яму давядзецца выйсці з аўдыторыі. Ён не зможа здаць ЦТ па гэтым прадмеце.
Як паведамляла Еўрарадыё, з іспытаў па беларускай мове за наяўнасць мабільнікаў у аўдыторыях выгналі двух чалавек, яшчэ пяць выдалілі за выкарыстанне мабільнікаў і шпаргалак з ЦТ па рускай мове.
Настаўнік на тэставанні: У адным заданні падыходзілі і працяжнік, і коска