Пяць чалавек выгналі з ЦТ па рускай мове

На цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове 15 чэрвеня не з'явіліся 2308 абітурыентаў. Гэта складае каля 3% ад больш як 77 тысяч зарэгістраваных чалавек. Пяць удзельнікаў іспытаў былі выдаленыя за выкарыстанне шпаргалак і мабільнікаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова.

Напярэдадні з іспытаў па беларускай мове за наяўнасць мабільнікаў у аўдыторыях былі выдаленыя два чалавекі.

Вынікі тэставання будуць вядомыя прыкладна праз два тыдні.

Фота — interfax.by