Сёння ў Мінску агучаць прысуд аднаму з лідэраў злачыннасці "Салдату"
Абвяшчэнне прысуду ў адносінах аднаго з лідэраў злачыннасці Мікалая Салдаценка па мянушцы "Салдат" адбудзецца ў мінскім ізалятары на Валадарскага 2 чэрвеня. "Интерфакс-Запад" нагадвае, што судовы разбор па яго справе праходзіла ў закрытым рэжыме. Салдаценка быў затрыманы летам 2007-га ў Маскве ў выніку сумеснай аперацыі беларускіх і расійскіх праваахоўнікаў. Ён доўгі час знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў.