У тунэлі мінскага метро міліцыянты лавілі мужчыну

Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар сталічнага МНС Віталь Дэмбоўскі:



"Мужчына на станцыі "Трактарны завод" каля 5-й гадзіны вечара скокнуў на рэйкі і пабег у тунэль. Кантактная рэйка адразу была абясточаная. І пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі яго аператыўна злавілі".



Рух цягнікоў на Аўтазаводскай лініі метро з-за гэтага інцыдэнта быў затрыманы на 8 хвілін.
 

Фота — sb.by