Тэлеканал "Лад" пакажа ўсе матчы чэмпіянату Англіі па футболе ў жывым эфіры

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", трансляцыі пачнуцца з 14 жніўня. У гэты дзень "Тотэнхэм" сустрэнецца на сваім полі з "Манчэстар Сіці".  15 жніўня гледачы ўбачаць матч паміж "Ліверпулем" і "Арсеналам", 16 жніўня – паміж "Манчэстар Юнайтэд" і "Ньюкаслам". Затым, 21 жніўня, надыдзе час "Уіган" і "Чэлсі", які абараняе ў гэтым сезоне чэмпіёнскі тытул. А 22 жніўня "Фулхэм" згуляе з "Манчэстар Юнайтэд".

Агулам у англійскай прэм'ер-лізе за кубак будуць змагацца 20 камандаў. Матчы працягнуцца да 22 траўня 2011 года.

Чэмпіянат Англіі традыцыйна лічыцца адным з самых цікавых і высакакласных у Еўропе.