Толькі ў адным раёне 3 тысячы чалавек запазычыліся $100 тысяч за “камуналку”
У Савецкім раёне Гомеля сума запазычанасці насельніцтва за аплату камунальных паслуг склала 288 млн рублёў (каля 100 тысяч долараў). У спісах даўжнікоў значыцца 3221 чалавек. Паводле скаргаў камунальнікаў неплацельшчыкаў выклікаюць на гутаркі ў пракуратуру. Тым, хто не плаціць больш трох месяцаў, уручаны папярэджанні пра адключэнне камунальных паслуг.
Вялікія запазычанасці спаганяюць праз суд. За 2009 год у судзе быў разгледжаны 1021 пазоў камунальнікаў. Сем даўжнікоў камунальнікі збіраліся выселіць праз суд. З іх пяцёра заплацілі, адну сям'ю выселілі, яшчэ адна справа разглядаецца.