Трэйлер новага «Індыяны Джонса» паставіў рэкорд па колькасці праглядаў

Першы ролік да чацвёртай часткі фільма пра «Індыяну Джонса» за адзін тыдзень паглядзелі 200 мільёнаў чалавек. Па паведамленнях Lenta.ru, колькасць праглядаў падлічылі ў кінакампаніі Paramount. Так, толькі на афіцыйным сайце карціны «Індыяна Джонс і каралеўства крыштальнага чэрапа» - IndianaJones.com - гледачоў было 2,6 мільёна чалавек - гэта абсалютны рэкорд для кінастудыі Paramount Pictures. Праз папулярны сеткавы пашуковік Yahoo трэйлер за тыдзень паглядзелі 4,1 мільёна чалавек, што таксама стала рэкордам.

Нагадаем, што прэм'ера роліка адбылася 14 лютага. Джэры Рыч, дырэктар па маркетынгу кінакампаніі Paramount, заявіў, што аўдыторыя адрэагавала на ролік выключна станоўча. Адмоўныя водгукі зводзіліся толькі да незадаволенасці ад трохмесячнага чакання фільма: прэм'ера карціны прызначаная на 22 мая 2008 года.

Нагадаем таксама, што трылогія пра Індыяну Джонса, вынік сумеснай творчасці Стывена Спілберга і Джорджа Лукаса, выходзіла на экраны паміж 1981 і 1989 гадамі. А агульныя зборы ад карцін з улікам прыбыткаў ад відэапракату складаюць больш за 1,2 мільярда долараў. У новым фільме здымаюцца такія акцёры, як Харысан Форд, Шыа Ла Беф, Кейт Бланшэт і Уільям Херт.

Фота: www.outnow.ch

Трэйлер можна паглядзець тут.