Трусаў: "Я супраць пасёлка Акцябрскі — няма слова "акцябр" у беларускай мове"
Старшыня Таварыства беларускай мовы звярнуўся з лістом у Адміністрацыю прэзідэнта, занепакоены русіфікацыяй назваў гарадоў і вёсак Алег Трусаў: "Па-першае, калі рабілі новае афармленне чыгуначных станцый, старую назву Гай напісалі па-беларуску Рошча і аб'яўляюць: "прыпынак Рошча". Я вельмі не хачу, каб такія ”рошчы” вырасталі па ўсёй Беларусі, і трэба гэтую “рошчу” ліквідаваць. Па-другое, я катэгарычна супраць пасёлка Акцябрскі — няма слова "акцябр" у беларускай мове".
Адміністрацыя прэзідэнта зрабіла запыт у Дзяржкаммаёмасць, а тая, у сваю чаргу, спытала у кадастравага агенцтва, што адбываецца з назвамі.
Адказ на гэтае пытанне трапіў у рукі журналістаў, якія зразумелі яго адназначна: агенцтва лічыць неабходным транслітараваць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з рускай мовы. І таму населены пункт Гай можа называцца Рошча (Roshchа).
Кіраўнік аддзела інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага кадастравага агенцтва Ўладзімір Немік кажа, што журналісты не дакладна прачыталі дакладную запіску ў Дзяржкаммаёмасці. Да таго ж дакладная не мае ніякай юрыдычнай сілы і яе ўвогуле ніхто не павінен быў чытаць, акрамя той самай Дзяржкаммаёмасці. Па просьбе Еўрарадыё Ўладзімір Немік агучыў пазіцыю агенцтва.
Уладзімір Немік: "Пазіцыя Нацыянальнага кадастравага агенцтва — транскрыпцыя на лацінку павінна ісці з беларускіх назваў. Што тычыцца назваў, якія першапачаткова былі на рускай мове, напрыклад, "Красный Пахарь" пазіцыя агенцтва такая: на рускай мове вёска павінна называцца "Красный Пахарь", на беларускай — "Чырвоны Араты", і транскрыпцыя на лацінку павінна ісці з "Чырвонага Аратага". Але мы не згодныя, каб на рускай мове вёска мела назву "Чирвоный Аратый".
То бок, калі вы нарадзіліся ў гэтым самым Чырвоным Аратым, то ў міжнародным дакуменце будзе напісана Chyrvony Araty.
Ўладзімір Немік: "Калі вам будзе патрэбны міжнародны дакумент, транскрыпцыя будзе рабіцца з беларускай мовы".
Алег Трусаў не згодны з прадстаўніком кадастравага агенцтва. Калі назвы беларускія, то яны на ўсіх мовах павінны гучаць, як у беларускай, кажа ён.
Алег Трусаў: “Я за тое, каб ўсе нашыя спрадвечныя беларускія назвы даваліся ў транскрыпцыі на ўсіх мовах — любых. І мы не павінны нашыя назвы ні на якія мовы перакладаць”.
Што ж тычыцца назваў тыпу Чырвонага Аратага, якія даваліся ў савецкі час, то іх увогуле не павінна быць, лічыць спадар Трусаў.
Алег Трусаў: "Гэтая назва не павінна ні на якой мове гучаць. Гэта перажытак сталінізма. Трэба ад гэтага "Аратага" пазбаўляцца. Ці ён чырвоны, ці ён зялёны. Ні на якой мове ён не павінен быць".
Адказ на ліст Алега Трусава мусіць прыйсці праз тыдзень.