Тры кандыдаты ў дэпутаты АДС здымаюць свае кандыдатуры
Яшчэ тры вылучэнцы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў заявілі, што здымаюць свае кандыдатуры. Усе тры выпадкі зафіксаваныя на Гомельшчыне.
Нягледзячы на афіцыйную пазіцыю АГП, якая выступае супраць байкоту, з выбарчай гонкі зняліся кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Васіль Палякоў і Леанід Судаленка.
1 верасня яны накіравалі заявы ў акруговыя камісіі, дзе паведамілі пра свае рашэнні.
"Першапачаткова АДС высоўвала ўладам умовы, і адна з ключавых умоваў - гэта ўключэнне нашых прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Гэтая ўмова не была выкананая. Адпаведна, як і было заяўлена, мы адмаўляемся ўдзельнічаць у кампаніі", - гаворыць Васіль Палякоў.
Таксама ўчора пра спыненне ўдзелу ў выбарах заявіў сябар Партыі БНФ Валерый Пуціцкі, які балатуецца ў Рэчыцкай акрузе. Актывіст спыніць удзел у кампаніі пасля таго, як ягоны выступ будзе надрукаваны на старонках мясцовай раёнкі.
Наша ніва