Турэцкія інвестыцыі ў "Прэзідэнт-гатэль" складуць каля 50 мільёнаў долараў

Турэцкі "Цюрка Эксімбанк" выдасць крэдыт прыблізна ў 50 мільёнаў долараў на рэалізацыю інвестыцыйнага праекту "Рэканструкцыя гасцініцы "Кастрычніцкая", якую плануецца ператварыць у пяцізоркавы "Прэзідэнт-гатэль". Паводле планаў улад, у тэхнічным абсталяванні новаму гатэлю не будзе роўных у Беларусі.

Першапачаткова меркавалася, што гасцініца будзе рэканструяваная цалкам за кошт сродкаў крэдыту банка Турцыі "Цюрка Эксімбанк". У прыватнасці, заяўлялася, што турэцкі банк вылучыць на гэтыя мэты каля 100 мільёнаў долараў, пры ўмове, што генпадрадчыкам будзе прызначаная турэцкая кампанія.

Зніжэнне фінансавання праекту з турэцкага боку звязана з тым, што частка прац па ўзвядзенні "Прэзідэнт-гатэля" будзе зробленая беларускімі кампаніямі за беларускія сродкі, паведамляе "Ежедневник".