У аэрапорце сталіцы Перу затрымалі ўкраінку з 10 кілаграмамі какаіну

Украінку з 10 кілаграмамі какаіну затрымалі ў аэрапорце сталіцы Перу Лімы. Праваахоўныя органы гэтай краіны паведамляюць, што 50-гадовая Наталля Наканава збіралася правесці наркотыкі ў Іспанію. Какаін украінка схавала ў сваёй валізу ў двайное дно.
На допыце жанчына прызналася, што за правоз наркотыкаў ёй паабяцалі 5 тысяч долараў, якія яна мусіла атрымаць у аэрапорце іспанскай Малагі, інфармуе ИТАР-ТАСС