У Акадэміі МУС праходзіць міжнародны турнір па “Што? Дзе? Калі?”
У Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праходзіць V Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях “Шчыт і меч”. Спаборніцтвы прымае следча-экспертны факультэт Акадэміі, што месціцца ў Мінску на вул. Баграціёна. Турнір складаецца з двух заліковых этапаў: “Эрудыт-квартэта” і “Што? Дзе? Калі?”. Апошняя складаецца з 60 пытанняў, 15 з якіх прагучаць 14 лістапада, а яшчэ 45 — на наступны дзень.
Акрамя беларускіх камандаў, у турніры “Шчыт і меч” бяруць удзел каманды Смаленскага філіяла Маскоўскага ўніверсітэта МУС Расійскай Федэрацыі, Варонежскага інстытута МУС РФ, Ніжагародскай Акадэміі МУС, Санкт-Пецярбургскага інстытута МУС, Белгарадскага юрыдычнага інстытута, Валгаградскай Акадэміі МУС і Пскоўскага юрыдычнага інстытута Федэральнай службы выканання пакаранняў.
Пераможца гульні "Што? Дзе? Калі?" атрымае пуцёўку на Чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў сезона 2009-2010.