У Баранавічах на святкаванне Першамая будуць пускаць праз металашукальнікі

Жыхароў і гасцей Баранавічаў на культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Першамаю, будуць пускаць праз метлашукальнікі. Свята плануецца ладзіць у парку імя 30-годдзя ВЛКСМ, паведамляе "Intex-press". Міліцыянты забароняць праносіць на святочнае гулянне спіртное, а таксама любыя напоі ў шкляным посудзе, тэтрапакеты і цёмныя пластыкавыя бутэлькі, колюча-рэжучыя прадметы ды рэчывы, лёгкія на ўзгаранне.