У Баранавічах назіральнікаў дзеляць на “чыстых” і “нячыстых”
У Баранавічах назіральнікам ад СНД ахвотна даюць інфармацыю пра колькасць выбарцаў, што ўжо прагаласавалі. Затое назіральнікам ад БХК у такіх звестках адмаўляюць без тлумачэнняў. Так адбылося на ўчастку №15, які месціцца ў школе №21, дзе назіральнікам ад БХК - Мікола Северцаў.