У Баранавічах з'явіцца вуліца імя загінулых лётчыкаў

Лётчыкі Жураўлевіч і Марфіцкі будуць ушанаваныя ў Баранавічах. Іх імёнамі назавуць новую вуліцу ў адным з гарадскіх мікрараёнаў, паведамляе "Intex-press". Такое рашэнне прыняў гарадскі савет дэпутатаў. Нагадаем, Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі 30 жніўня 2009 года падчас паказальнага палёту на авіяшоў у польскім Радаме.

На месцы гібелі на добраахвотныя ахвяраванні палякаў усталяваны помнік. Пад Баранавічамі на могілках таксама пастаўлены помнік лётчыкам.