У Баранавіцкім раёне злавілі расіяніна, які меў забарону на ўезд у Беларусь

Грамадзянін Расіі трапіў у баранавіцкі ізалятар часовага ўтрымання за парушэнне беларускага заканадаўства.  Мужчыну ўжо вывозілі пад вартай з нашай краіны згодна з рашэннем суда. Але ён зноў вярнуўся ў вёску Жабінцы Баранавіцкага раёна, парушыўшы пяцігадовую забарону на знаходжанне ў Беларусі. Цяпер расіяніна зноў чакае суд.