У БДУ будуць рыхтаваць пісьменнікаў і размяркоўваць іх як журналістаў
У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыюць пяць новых спецыялізацый. На іх будуць рыхтаваць паэтаў, празаікаў, драматургаў, спецыялістаў па мастацкім перакладзе і крытыкаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі журфака Людміла Саянкова. Саянкова: "Гэта гучна вельмі сказана - рыхтаваць пісьменнікаў. У нас будзе пяць спецыялізацый, і на іх будуць падаваць заявы. Можа быць, на паэзію і прозу не будзе ўвогуле заяваў. Гэта будуць людзі, арыентаваныя на літаратурна-мастацкую творчасць, але гэта могуць быць людзі, якія займаюцца журналістыкай, але спецыялізуюцца на пытаннях культуры і мастацтва".
Рыхтаваць пісьменнікаў будуць спецыялісты БДУ і запрошаныя выкладчыкі, а на другім курсе з'явяцца майстар-класы. Хто з пісьменнікаў будзе іх весці, пакуль не абмяркоўвалася.
Размяркоўваць спецыялістаў па літаратурна-мастацкай творчасці будуць у СМІ, але некаторыя могуць быць і вольнымі пісьменнікамі. Такія выпускнікі змогуць уладкавацца ў тэатр ці на кінастудыю.