У Беларусі чакаецца павышэнне мытных пошлінаў на аўтамабілі

У Беларусі да канца траўня могуць павысіцца мытныя пошліны на ўвоз аўтамабіляў юрыдычнымі і фізічнымі асобамі на 0,05 еўра за кубічны сантыметр працоўнага аб’ёма цыліндраў рухавіка.
Напрыклад, на машыне аб’ёмам цыліндраў рухавіка 2 літра павышэнне складзе каля 100 еўра, аб’ёмам 1,6 літра - 80 еўра.

Адпаведныя праекты дакументаў ужо падрыхтаваныя беларускім урадам. Галоўнай мэтай гэтага новаўвядзення называецца неабходнасць папаўнення дзяржаўнага бюджэту. Мяркуецца, што за год у выніку павышэння мытных пошлінаў, у яго паступіць на 15 мільёнаў еўра больш.

www.prime-tass.ru