У Беларусі могуць укараніць сістэму выбарнасці рэктараў ВНУ

У Беларусі з 1 верасня 2015-га могуць укараніць сістэму выбарнасці рэктараў ВНУ. Пра такія планы заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, інфармуе БЕЛТА.

Мяркуецца распрацаваць сістэму, калі кандыдату на пасаду рэктара давядзецца прадаставіць савету ўніверсітэта сваю праграму дзеянняў. У ёй мусяць быць прапановы "па развіцці ўніверсітэта ва ўсіх сферах" (адукацыйнай, матэрыяльна-тэхнічнай, навуковай), кажа Жураўкоў. Савет адбярэ лепшыя з праграмаў і дашле іх у міністэрства адукацыі.  

Фота: sb.by