У Беларусі рыхтуюцца ўвесці адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка тэлеканалаў

У Беларусі рыхтуюцца ўвесці адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка тэлеканалаў

У Беларусі плануецца ўвесці адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка замежных тэлеканалаў на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на "інфармаваныя крыніцы". Паведамляецца, што пад кантроль адзінага распаўсюдніка трапіць не толькі агульнадаступны пакет, але ўсе каналы ўвогуле. 

Распрацоўкай адпаведнага ўказа займаецца Міністэрства інфармацыі. Падрыхтоўка дакумента ўжо выйшла на фінішную прамую. Чыноўнікі Мінінфармацыі тлумачаць неабходнасць такога адзінага аператара паляпшэннем кантролю рынку і абяцаюць дадатковыя адлічэнні ў бюджэт. 

Падрыхтоўка дакумента, аднак выклікала занепакоенасць у Тэлекамунікацыйным галіновым саюзе (ТГС). Ён звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў. У звароце гаворыцца, што такі дакумент прывядзе да істотных парушэнняў нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, дэзарганізацыі працы галіны сувязі, страты кантролю над значным сегментам інфармацыйнай прасторы і прынясе шкоду бюджэту краіны.

Акрамя таго, як адзначаюць замежныя эксперты, такі адзіны дзяржаўны распаўсюднік рызыкуе падпасці пад карупцыю. 

Фота: stepandstep.ru