У Беларусі стабілізуецца дэмаграфічная сітуацыя - Мінаховы здароўя

Дэмаграфічная сітуацыя стабілізуецца ў нашай краіне: павялічваецца нараджальнасць і зніжаецца смяротнасць. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Паводле яго звестак, за першае паўгоддзе ў Беларусі нарадзіліся 51152 дзіцяці - на 1163 чалавека (на 2,3%) болей, чым за такі ж перыяд мінулага года. Памерлі ж на 746 чалавек (на 1,1%) менш.

Начальнік Упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Ігар Броўка лічыць, што "станоўчыя тэндэнцыі ў зменах асноўных медыка-дэмаграфічных працэсаў - вынік дзяржаўнай палітыкі і ўсіх зацікаўленых ведамстваў", паведамляе газета "Рэспубліка".